Сёння Дзень беларускага кіно

17 декабря 2017

Сваё прафесійнае свята адзначаюць рэжысёры, акцёры, сцэнарысты, аператары, грымёры і ўсе прыхільнікі айчынных фільмаў. Свой пачатак наш кінематограф бярэ ў 20-х гадах мінулага стагоддзя са стварэння Дзяржупраўлення па справах кінематаграфіі і фатаграфіі "Белдзяржкіно". За гэтыя гады на экраны выйшлі сотні мастацкіх, дакументальных і анімацыйных карцін. Сярод іх стужкі, якія складаюць залаты фонд не толькі нашай краіны, але і блізкага замежжа. "Альпійская балада", "Людзі на балоце", "Брэсцкая крэпасць", "Лясная быль", "У жніўні 44-га". У гэтым сезоне беларускія кіношнікі знялі 8 поўнаметражных фільмаў. 2017 стаў юбілейным для Саюза кінематаграфістаў. Напярэдадні прафесійнага свята прайшло ўзнагароджанне выбітных дзеячаў беларускай фільмавытворчасці.

Падарункам для ўсіх кіношнікаў стала прэм'ера гэтага года - сямейны фільм "Тум-Пабі-Дум" новага мастацкага кіраўніка "Беларусьфільма", народнага артыста Беларусі Вячаслава Нікіфарава.