Сёння артысты першага паўфіналу Еўрабачання правядуць першую генеральную рэпетыцыю

5 мая 2014

А ўвечар журы краін першага блока выставіць ацэнкі. Беларусь за гэтым шоу проста назірае. Заўтра ж - у аўторак - Беларусь1 і Беларусь 24, сайт Белтэлерадыёкампаніі пакажуць першы паўфінал. Не прапусціце ў 22:00!
І нагадваем, што на нашым сайце Тэа вядзе свой анлайн-дзённік. Удзельнік Еўрабачання дзеліцца сваімі ўражаннямі і распавядае аб падзеях з Капенгагена.