Сёння пачынае працаваць вясновая сесія Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу

2 апреля 2018

У адкрыцці традыцыйна прымуць удзел кіраўнікі дзяржорганаў і міністры. Сёння беларускія парламентарыі разгледзяць дзевяць законапраектаў. У прыватнасці, аб транспарце і аўтамабільных дарогах. Акрамя гэтага, дэпутаты плануюць ратыфікаваць некалькі міжнародных дакументаў. Усяго на вясновай сесіі ў Авальнай зале разгледзяць больш за 20 законапраектаў, якія датычацца абароны, эканомікі, міжнародных адносін і сацыяльнай сферы Беларусі.