Самую вясновую візітоўку для "Еўрабачання" зняла беларуская каманда

3 апреля 2017

Здымкі відэа пачалі пазней за ўсе папярэднія гады - у першых чыслах красавіка. За адзін дзень артыстам трэба было змяніць 5 лакацый і чатыры касцюмы. Дзеля 45-ці секунд відэавізіткі дуэту NaviBand прыйшлося працаваць на камеры 12 гадзін. І не адзін дзень. З-за надвор'я падрыхтоўка відэа расцягнулася. Усе падрабязнасці глядзіце ў "Панараме"!