Сальта, шпагат і акрабатыка ў прамым эфіры

20 февраля 2015

11-гадовая школьніца з Гродна прымусіла гледачоў літаральна затрымаць дыханне на час свайго выступлення на шоу "Я магу!". Аня Мельнікава безумоўна ўвайшла ў лік 24-х удзельнікаў фіналу тэлепраекта. Як сустракалі юную зорку дома і якім новым нумарам яна збіраецца здзіўляць - даведаўся Дзмітрый Смірноў.

Так пачаўся першы дзень Ані ў школе пасля перамогі ў паўфінале "Я магу!". Да апладысментаў і зорнай увагі ёй, здаецца, прыйдзецца прывыкнуць.

Такая вядомасць прыйшла да 11-гадовай дзяўчынкі праз бесперапынныя трэніроўкі. Чатыры разы на тыдзень некалькі гадзін заняткаў у цыркавой студыі і самастойная размінка дома.

Яшчэ Аня запісалася ў гурток малявання, вучыць англійскую і імкнецца пры гэтым паспяваць у школу. Праўда, пропускі ўсё ж здараюцца. Але класны кіраўнік лічыць: "н" у журнале - па паважлівай прычыне! Выдатна разумеючы, наколькі важна падтрымаць зараз малады талент.

Паводле слоў блізкіх, шоу "Я магу!" адкрывае таленты ўсіх удзельнікаў. Незалежна ад месца жыхарства і прафесіі. А таму нядзіўна - акаўнт тэлепраекта "Вконтакте" зафіксаваў 55 000 праглядаў. І гэта на 15 тысяч больш, чым на мінулым тыдні. І гэта не ўсё - на сайце Белтэлерадыёкампаніі амаль 10 тысяч праглядаў. І па-ранейшаму самая наведвальная - галерэя фатаграфій удзельнікаў шоу. Там ужо дабаўлена 800 фатаграфій.

Дарэчы, абавязковая для кожнага артыста промакаманда ёсць і ў Ані. Функцыі прадзюсара, асістэнта па касцюмах і рэквізіце цалкам на сям'і.

Гэты акрабатычны стол ствараўся спецыяльна для нумара "Дзюймовачка" для Ані. І што важна - кожная дэталь гэтага стала, кожны пялёстак самой кветкі рабілі яе родныя.

Менавіта яны будуць падтрымліваць Аню ў фінале. Ужо ў красавіку стане вядома імя пераможца самога народнага шоу "Я магу!". Хто ім будзе - вызначаць тэлегледачы падчас прамога эфіру на тэлеканале "Беларусь 1".