На плошчы цырыманіялаў Брэсцкай крэпасці сабралася каля 40 тысяч чалавек

9 мая 2019

Шматлюдна сёння і ў Брэсцкай крэпасці-героі, дзе ў пачатку Вялікай Айчыннай і былі зроблены першыя крокі да Перамогі. Тысячы людзей - жыхары і госці горада - прайшлі ў мемарыяльны комплекс ад цэнтра горада. На чале воіны Брэсцкага гарнізона са сцягам Перамогі і галоўныя героі свята - ветэраны. Калона расцягнулася на некалькі кіламетраў. Партрэты тых, хто ваяваў у тыле і на франтах, пранеслі таксама ўдзельнікі акцыі "Беларусь памятае". На плошчы цырыманіялаў Брэсцкай крэпасці сабралася каля 40 тысяч чалавек. Абаронцаў цытадэлі ўшанавалі хвілінай маўчання, да Вечнага агню і пліт некропаля леглі вянкі і жывыя кветкі. Завяршальным акордам святкавання стане салют над Брэсцкай крэпасцю ў 23:00.