Рубрыка Праменад

29 августа 2014

Электрагукі і дабстэп па-брытанску, алейная разнастайнасць на палотнах, аўкцыён, дзе можна атрымаць музыку і тэксты. Сёння пятніца, а гэта значыць - час планаваць выхадныя. Як правесці апошнія дні гэтага лета, падкажа наш гід па культурных падзеях Юлія Лосікава.


Згодна з веравызнаннем двух нацыянальных фотамастакоў, калі пад нагамі дарога, то вы знаходзіцеся ў статусе вандравання. А вандраваць вы павінны з фотакамерай, каб потым было чым пахваліцца і над чым пасумаваць.


Калі свае фотаздымкі ўжо заглядзелі да дзір - апраўляйцеся на выставу Чалавек у дарозе, якая зараз праходзіць у сталічным кінатэатры. Там вам і падарожжа, і вобразы, і колер, і настрой новых вандраванняў.


Брытанскія героі канца 90-ых не спяшаюцца на адпачынак. Электра драм-н-бэйс гурт Кашын, які найбольш вядомы пакаленню нулявых, сёння дае канцэрт у Мінску. Назва бэнда - гульня ў спалучэнне японскіх слоў Ка - стары, Шын - новы. Сімвалічна. Гурт ездзіць са сваім нязменным рэпертуарам, але кожнае выступленне - невядомы эксперымент з гучаннем. Для публікі новага пакалення.



Зоркі аказаліся даволі сціплымі. Нават першапачатковае пажаданне з райдара - Новазеландскі мёд музыканты згадзіліся замяніць на ліпавы беларускі.



Як жывапісна па-мастацку абыграць традыцыйны надпіс з агароджы Тут быў Вася? Адказ - замаляваць яго сапраўдным творам мастацтва. Васіль Пяшкун прыкладна так і зрабіў. Усюды, дзе мастак раскладвае мальберт, пакідае жывапіснае палатно. Ён не з тых, хто працуе ўвесь час у майстэрні. З эцюднікам і фарбамі выходзіць у гарадскую архітэктуру да людзей.



Акрамя жывапісу мастак таксама займаецца фота. Робіць селфі ў экстэр'еры са сваёй натурай. Пакінуць надпіс на асабістай агароджы аўтара ў выставачнай зале можна да сярэдзіны верасня.




Феерычны Аўкцыён з дрэс-кодам. Ленінградскі культавы рокбэнд амаль тры дзесяцігоддзі эксперыментаваў з музычнымі кірункамі ад панка да этна. Гістарычна гурт ахапіў аўдыторыю васьмідзясятнікаў, а зараз цікавіць і маладое пакаленне. Дарэчы, моладзі Аўкцыён вядомы саўндтрэкамі з расійскіх кінастужак, такіх, як Брат і Брат два, Бумер, Закрытыя прасторы.


Андэграўнднае шоу ад Ленінградскіх дызайнераў сцэны ў нядзелю і не забывайцеся пра бліскучыя пінжакі і белыя пальчаткі.



Кіно з рэгаліямі на некалькі дзён прыехала да мінскіх кінаманаў. Стужка, якая ўзяла апошнюю Залатую пальмавую галінку ў Каннах, на некалькі дзён у сталічным пракаце.


Псіхалагічная драма адразу ад трох краін - Турцыі, Францыі і Германіі ўражыць вас сваёй працягласцю тры з паловай гадзіны. Але не чакайце, выспацца вам не давядзецца: традыцыйна фаварытам Канскага фестывалю, падчас фінальных цітраў, кінакрытыкі апладзіруюць стоячы.