Калядны оперны форум восьмы раз пройдзе ў Мінску

6 декабря 2017

15 снежня ў беларускай сталіцы збяруцца музыканты і тэатральныя менеджары з 30-ці краін свету. Сёлета геаграфію ўдзельнікаў дапоўняць Мексіка, Францыя і Канада. У праграме тры прэм'еры, а таксама спектакль "Кармэн" трупы Падляской оперы і філармоніі з Польшчы. Саліраваць у ёй будзе наша Аксана Волкава, заслужаная артыстка Беларусі.

Інтрыгуючай часткай Каляднага форуму стане IV Міжнародны конкурс вакалістаў. Сёлета ўдзельнікамі спаборніцтва стануць 239 выканаўцаў. Пераможцаў чакаюць грашовыя прэміі і запрашэнні на вядучыя тэатральныя падмосткі свету.