Музыка Бетховена - на выставе да юбілею кампазітара ў Нацыянальнай бібліятэцы

11 декабря 2020

Дакрануцца да музычнай гісторыі. Юбілейная выстава "Шматграннасць генія Людвіга ван Бетховена" адкрылася ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Яна прысвечана 250-годдзю з дня нараджэння нямецкага кампазітара. Наведвальнікі бібліятэкі могуць азнаёміцца з нотнымі выданнямі твораў піяніста. Сярод іх шматлікія санаты, квартэты, сімфоніі і вакальныя цыклы. Усяго больш за 120 экспанатаў. Ёсць і рэдкія экзэмпляры. Напрыклад, каля 20 вінілавых пласцінак самых розных колераў: ад малахітавага да журавінавага, якія можна паслухаць ў выставачнай зале.

Прадстаўленыя ў экспазіцыі аўдыёдакументы даюць магчымасць бліжэй азнаёміцца з музычнымі творамі піяніста. Дапоўнілі выставу кнігі і артыкулы з перыядычных выданняў пра жыццё Бетховена. Усяго ў фондах бібліятэкі сабрана больш за тры з паловай тысячы дакументаў, звязаных з творчасцю кампазітара.