Вынікі адбору на "Славянскі базар" стануць вядомыя ўжо сёння

17 марта 2018

Вынікі нацыянальнага адбору на фэст мастацтваў "Славянскі базар" стануць вядомыя ўжо сёння. Фінальны этап праслухоўвання канкурсантаў з розных куткоў Беларусі адбудзецца на сцэне сталічнага Тэатра эстрады. За права прадстаўляць Беларусь на Міжнародным дзіцячым музычным конкурсе "Віцебск" будуць змагацца 10 юных вакалістаў. У фінале адбору 27-га Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні таксама 10 прэтэндэнтаў, гэта ўжо старэйшая ўзроставая катэгорыя. Жараб'ёўка і генеральная рэпетыцыя фіналу адборачных тураў адбылася напярэдадні.

Фінальныя адборы на "Славянскі базар" у сваім эфіры пакажа "Беларусь 3". Тэлеверсіі песеннага конкурсу - 24 і 25 сакавіка ў 14:00.