Рэтраспектыва творчасці Анатоля Александровіча выстаўленая ў Мастацкім музеі

20 февраля 2018

Рэтраспектыва творчасці знакамітага беларускага графіка Анатоля Александровіча выстаўленая ў адной з галерэй Нацыянальнага мастацкага музея. Выстава прымеркаваная да 65-годдзя з дня нараджэння майстра і адначасова яго памяці.

Анатоль Александровіч - дыпламант міжнародных конкурсаў. Ён аформіў шэраг твораў Купалы, Коласа, Багдановіча, працаваў у тэхніках станковай графікі, афорта і літаграфіі.