Рэспубліканскі мастацкі конкурс сярод прафесіяналаў падводзіць вынікі

22 ноября 2016

Маладыя таленты прыйдуць на змену вялікім майстрам. Рэспубліканскі мастацкі конкурс сярод прафесіяналаў адзінаццаты раз падводзіць вынікі. Галоўнай пляцоўкай, якая сабрала моладзь з усёй беларусі на тыднёвае творчае спаборнітцва, стаў каледж імя Глебава.

Больш падрабязна – Наталля Бардзілоўская. "Глебаўцы" прыйшлося пацясніцца. Амаль 200 юнакоў і дзяўчат ад 9 да 19 гадоў з усіх рэгіёнаў краіны на час адправіліся ў майстэрні ўстановы. Мальберты, фарбы, алоўкі, гліна – цяпер усё папалам з навучэнцамі Дзяржаўнага мастацкага каледжа. Тэматычныя заданні ў канвертах – усё як на экзамене. За некалькі дзён прыезджым канкурсантам трэба даказаць свой талент і матываванасць на прафесійнасць у выяўленчым мастацтве.

Тры ўзроставыя групы, для кожнай чатыры намінацыі. Работы канкурсантаў зашыфраваныя. Жывапіс, скульптура, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва і дызайн. Навыкі акадэмічнага выяўлення і ўменне не толькі паўтарыць натуру, але і праявіць фантазію і самому прапанаваць свабодную кампазіцыю – гэта журы ацэньвае ў першую чаргу і ў кожным відзе мастацтва.

Гэта ўжо адзінаццаты Рэспубліканскі адкрыты мастацкі конкурс, праводзіцца ён раз на тры гады. Удзельнікі – навучэнцы мастацкіх школ і каледжаў. У выпадку перамогі дзеці аўтаматычна трапляюць у базу Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі.

Творча цікавы, а яшчэ стымулюючы. Перамога ў Рэспубліканскім адкрытым мастацкім конкурсе дае дзецям перавагу пры паступленні. Так, тыя, хто атрымлівае з першага па трэцяе месца ў сярэдняй узроставай групе, могуць без экзаменаў паступаць у любы мастацкі каледж. Адпаведна лідараў старэйшай конкурснай групы без экзаменаў чакаюць у Беларускай акадэміі мастацтваў.

Такім чынам і сама "Глебаўка" прыглядаецца да будучых сваіх абітурыентаў. А кагосьці конкурс наогул падштурхне звязаць лёс з высокім - зрабіць крок ад самадзейнасці да прафесіяналізму.