Рэгіянальны адбор на "Славянскі базар - 2020". Хто прадставіць Мінскую вобласць?

12 декабря 2019
У гэтыя хвіліны ідзе рэгіянальны адбор вакалістаў на міжнародныя конкурсы ў рамках "Славянскага базару". Са сваімі прадстаўнікамі вызначыцца Мінская вобласць. Журы ўзначаліў кампазітар Алег Елісеенкаў, у кампаніі з ім  заслужаная артыстка Беларусі Алёна Ланская, кампазітар Алена Атрашкевіч, выкладчыкі вакалу і прадстаўнікі культурных галін улады. Каб увайсці ў топ адбору, выканаўцы ад 7 да 14 гадоў выканалі па дзве песні: беларускага аўтара на беларускай мове і кампазіцыю на выбар. Імёны трох шчасліўчыкаў назавуць з хвіліны на хвіліну. Услед за дзіцячым адборам ацэняць вакальныя даныя спевакоў ад 18 да 31 года.