Выхаванцам сталічнага дзіцячага садка нагадалі правілы бяспекі

5 декабря 2019
Свята бяспекі - для самых маленькіх! У сталіцы супрацоўнікі МНС і Дзяржаўтаінспекцыі наведваюць дзіцячыя садкі і нагадваюць выхаванцам і іх бацькам самыя простыя правілы бяспекі ў форме гульні. Спачатку каманды адказваюць на тэарэтычныя пытанні. Правілы дарожнага руху дзеці ўзгадваюць падчас гульні "Што? Дзе? Калі?". Высвятляюць, напрыклад, што на дарозе робіць "зебра" і каму падмігваюць "вочы" светлафора. Пасля віктарыны - эстафета на хуткасць -імпраізаваная паласа перашкод ратавальніка.

Такія сумесныя акцыі супрацоўнікі аварыйнай службы сумесна з Дзяржаўтаінспекцыяй праводзяць у Мінску два разы на год. Галоўная мэта - прафілактыка дзіцячага траўматызму, а таксама ДТЗ з удзелам юных удзельнікаў дарожнага руху.