Пяты дзень у Мінску праходзіць Міжнародны кінафестываль Лістапад

11 ноября 2014
Знакамітыя госці працягваюць прыязджаць у сталіцу. Сёння, напрыклад, можна будзе сустрэцца з выдатным французскім кінарэжысёрам і прадзюсарам П'ерам Леонам. На Лістападзе ён збіраецца прэзентаваць карціну свайго сябра Дом цярпімасці, даць майстар-класс і паказаць дзве свае кінастужкі.

Некаторыя конкурсныя праграмы ўжо завяршыліся. У праграме нацыянальных кінашкол перамогу атрымала стужка з Італіі, а ў гэтыя хвіліны вынікі падводзіць конкурс Лістападзік.