Пяць элементаў беларускай культуры са спісу сусветных нематэрыяльных каштоўнасцяў на выставе ў Нацыянальнай бібліятэцы

24 октября 2023

У Нацыянальнай бібліятэцы адкрылася выстава "Дакрануцца да спадчыны душой". Экспазіцыя прымеркаваная да 20-годдзя Канвенцыі ЮНЕСКА аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны. На выставе можна пазнаёміцца з пяццю элементамі беларускай культуры, якія ўключаны ў спіс сусветных нематэрыяльных каштоўнасцяў. Гэта абрады "Калядныя цары" і "Юр'еўскі карагод", Будслаўскі фэст, культура бортніцтва і саломапляценне.