Развітанне з Мікалаем Кірычэнкам пачнецца заўтра ў 10 гадзін у Купалаўскім тэатры

15 августа 2018

Гэтай сцэне народны артыст Беларусі быў верны 47 гадоў. Апоўдні пройдзе грамадзянская паніхіда. Знакамітага акцёра не стала напярэдадні. Яму было 72. Гледачу ён запомніўся як доктар з фільма "Паляванне на гаўляйтара", Берыя з карціны "У жніўні 44-га", баярын Хадасевіч з культавай стужкі "Анастасія Слуцкая". Акрамя здымак у кіно і працы ў тэатры, Мікалай Кірычэнка займаўся выхаваннем новага пакалення акцёраў. Прафесар кафедры Акадэміі мастацтваў літаральна летась выпусціў курс. Нягледзячы на хваробу, не пакідаў ні педагагічную дзейнасць, ні працу на сцэне. Паводле папярэдняй інфармацыі, Мікалай Кірычэнка будзе адданы зямлі на Маскоўскіх могілках Мінска.