На старце юніёрскага чэмпіянату свету па хакеі беларусы абгульваюць чэхаў

18 апреля 2019

Беларусы падносяць сенсацыю на старце юніёрскага чэмпіянату свету па хакеі ў элітным дывізіёне. Наша каманда абгульвае чэхаў. У першым перыядзе вызначыліся Аксянцюк і Калячонак, у другой трэці апанент аднавіў парытэт, але Буяльскі і Бялоў вярнулі нам перавагу ў дзве шайбы - 4:2. У заключным перыядзе чэхі адквіталі яшчэ адно ўзяцце варот - 4:3. Заўтра сустракаемся з аднагодкамі з Фінляндыі.