Працягваюцца рэпетыцыі фіналу нацадбору на "Еўрабачанне-2020"

26 февраля 2020
Ужо ў гэтую пятніцу Беларусь выбера сваю песню для "Еўрабачання-2020". У гэтыя хвіліны праходзіць рэпетыцыя фіналу нацыянальнага адбору на конкурс. Кандыдаты праганяюць свае выступленні перад камерамі, якія былі ўсталяваныя напярэдадні  на "Беларусьфільме". Найбуйнейшы павільён кінастудыі ўпершыню прымае выніковы гала-канцэрт праекта. Рэпетыцыя праходзіць у касцюмах і па строгім таймінгу. Сёння ў кожнага ўдзельніка  30 хвілін на індывідуальную рэпетыцыю. Таксама да шоу рыхтуюцца вядучыя, госці праекта і танцоўшчыкі. 

Фінал нацыянальнага адбору  адбудзецца 28 лютага ў 22 гадзіны. Прамую трансляцыю шоу будуць весці тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24". Пераможца праекта вызначаць журы і гледачы. Лідар галасавання ў маі прадставіць нашу краіну на "Еўрабачанні-2020" у Ратэрдаме.