Прэзідэнцкі аркестр выступае ў новым амплуа

21 июля 2016

У Палацы Рэспублікі гучаць мелодыі вядомых галівудскіх кінафільмаў. Прэзідэнцкі аркестр выступае ў новым амплуа. За гэта лета заслужаны калектыў Беларусі выпусціў ужо трэцюю новую праграму. Канцэрт "Лепшыя саўндтрэк-хіты" складаецца з музычных кампазіцый, якія суправаджаюць сусветна вядомыя кінафільмы: "Гары Потэр", "Зорныя войны", "Гладыятар" і "Піраты Карыбскага мора". З-за найскладанейшых партытур над гэтымі хітамі аркестр працаваў каля трох месяцаў.

Гэтым выступленнем Прэзідэнцкі аркестр закрывае свой сезон. Але ўжо зараз музыканты рыхтуюць праграмы на новы канцэртны год.