Прэзідэнцкі аркестр адкрые сезон 20 верасня музыкай савецкага кіно

6 августа 2019

Урачыстыя фанфары ў іх выкананні гучаць на важных пратакольных мерапрыемствах, а ўверцюры ад класікі да рока адкрываюць  міжнародныя фестывалі. 17 гадоў назад быў падпісаны ўказ аб стварэнні Прэзідэнцкага аркестра. За гэты час калектыў з сямі дзясяткаў прафесіяналаў стварыў праекты, якія штораз збіраюць аншлагі - гэта рок-канцэрт "Дым над вадой", выступленні на чыгуначным вакзале Мінска і музычны тур па краіне "Беларусь памятае". З нязменным галоўным дырыжорам - Віктарам Бабарыкіным - музыканты выступалі ў Расіі, Іране, Польшчы і Малдове. Дарэчы, заслужаны артыст Беларусі намініраваны на прэмію Саюзнай дзяржавы. 

Прэзідэнцкі аркестр адкрые сезон 20 верасня музыкай савецкага кіно. Ужо пасля  агучыць самыя знакавыя падзеі восені: 50-годдзе легендарных "Песняроў" і юбілей кампазітара Ігара Крутога на "Мінск-Арэне".