Пацярпеўшы на пажары 12-гадовы хлопчык экстранна дастаўлены ў Мінск

29 апреля 2021
12-гадовы хлопчык, які пацярпеў на пажары ў Мядзельскім раёне, экстранна дастаўлены ў Мінск на верталёце МНС у суправаджэнні медыкаў.  Школьнік, які выратаваў з агню брата,  у цяжкім стане, у яго  тэрмічныя апёкі 50 працэнтаў цела. Хлопчыка перадалі ўрачам  Рэспубліканскага апёкавага цэнтра.

Траўмы падлетак атрымаў яшчэ напярэдадні - падчас пажару.  Драўляны жылы дом у вёсцы Сідаравічы гарэў адкрытым полымем. Бацькоў дома не было.  Суседзі выклікалі ратавальнікаў. Яшчэ да іх прыбыцця старэйшы брат выратаваў малодшага. Узгаранне аператыўна ліквідавалі. Прычына здарэння зараз высвятляецца.