Прэм'ера ў Вялікім тэатрэ. Аперэта "Лятучая мыш" Іагана Штрауса

16 апреля 2019
Вялікі тэатр Беларусі дае прэм'еру.  Аперэта "Лятучая мыш" Іагана Штрауса. Над пастаноўкай  працавала міжнародная каманда  на чале з мастацкім кіраўніком Будапешцкай аперэты  Міклашам Габарам Керэньі.  Яго "мышы"   лётаюць на вядучых  сцэнах свету.  Для ўвасаблення на мінскай пляцоўцы  напісалі сваё арыгінальнае лібрэта, мастачка оскараноснага  фільма "Мефістофель" стварыла больш за дзве сотні тэатральных убораў, гэтак жа прыдумалі складанае афармленне падмосткаў. Напрыклад, галоўная дэкарацыя круціцца на паваротным коле. Усталявалі фантан, ванну і нават басейн з вадой, вядома, не без тэатральных выкрутаў: замест вады выкарыстоўваецца сухая пена. Наогул жа гэта не першая пастаноўка на сцэне Вялікага адной з самых трыумфальных аперэт у свеце. Спектакль ужо быў у рэпертуары ў 60-х.

Дзеля "Лятучай мышы"  нават галоўны Дзед Мароз краіны  часова, але кардынальна змяніў амплуа з навагодніх казак на акадэмічны вобраз. Уладзімір Радзівілаў  выходзіць у прэм'еру ў ролі "турэмшчыка". А галоўныя партыі засталіся за вядучымі  салістамі нашай оперы.