Апублікавана відэа інцыдэнту з беларускай у метро Рыма

18 июля 2017

Італьянскія СМІ апублікавалі відэа інцыдэнту ў метро Рыма. 11 ліпеня грамадзянку Беларусі Наталлю Гарковіч заціснула ў дзвярах аднаго з вагонаў электрацягніка і працягнула па пероне. Пацярпелая атрымала сур'ёзныя пераломы і перанесла некалькі аперацый. Прычынай надзвычайнага здарэння называюць аўтаматыку. Па словах спецыялістаў, у такіх цягніках дзверы блакіруюцца ў выпадку перашкоды таўшчынёй з дзіцячую руку. Аднак сумка беларускі была відавочна танчэйшая. Вядома, што дзверы ўсё ж прыадчыніліся, і толькі тады жанчына змагла выбрацца. Італьянскія СМІ паведамляюць, што пасажыры ў вагоне націскалі кнопку трывогі, але машыніст, нічога не заўважыўшы, спыніўся толькі на наступнай станцыі. Ён пад следствам.