Прэм'ера Дзмітрыя Астрахана "Лэдзі на дзень" у Мінску

28 февраля 2016

"Лэдзі на дзень"... Прэм'ера лірычнай камедыі ў пастаноўцы вядомага расійскага  рэжысёра Дзмітрыя Астрахана адбылася на сцэне Драматычнага тэатра імя Горкага. П'есу ставілі ў рыжскім Рускім тэатры імя Чэхава, а таксама знялі  фільм з пляядай зорак. І вось зараз яна на беларускай сцэне.

Для лаўрэата прэмій "Ніка" і "Залаты арол" гэта ўжо другая прэм'ера ў Мінску. У 2013 годзе Дзмітрый Астрахан паставіў меладраму "З табой" у Сучасным мастацкім тэатры.  Пастаноўка карысталася каласальным попытам гледачоў і сабрала поўную залу.

Працу над пастаноўкай маскоўскі мэтр  пачаў у  кастрычніку. За гэты час запрошаны рэжысёр  правёў так званыя чыткі, шматгадзінныя рэпетыцыі  і ўзгадніў з дызайнерам касцюмы. У галоўнай ролі  спектакля выступіла Ганна Маланкіна. Сёлета  актрыса адзначае юбілей, а гэтая пастаноўка для яе - падарунак-бенефіс. У гісторыі, якая, паводле сцэнарыя, адбываецца ў Нью-Ёрку, занята 30 акцёраў. Дарэчы, гэта далёка не першае знаёмства рэжысёра з беларускай трупай. Яны не  раз  сустракаліся на здымачнай пляцоўцы.

Дзеянне адбываецца ў Брукліне. Лірычная камедыя распавядае пра гісторыю беднай жанчыны Ані. Страціўшы сваё багацце, яна  становіцца  беднай гандляркай яблыкаў. Ізноў стаць лэдзі ёй  неабходна, каб  убачыцца з адзінай дачкой, у гэтым гераіне  дапамагае ўвесь Нью-Ёрк. Фатальная сустрэча павінна зладзіць яе шлюб са спадчыннікам іспанскага графа.

Амерыканскі сцэнарый Роберта Рыскіна для беларускай сцэны адаптаваў драматург Алег Данілаў. Яго  сумеснымі кінематаграфічнымі работамі з рэжысёрам   сталі   карціны "Начной таверны агеньчык", "Зала чакання" і "Усё будзе добра".