Робі Уільямс дасць канцэрт у Мінску

7 апреля 2015

Ужо праз тыдзень ён выступіць на сталічных падмостках. Пад шоу спевака арганізатары адвялі самую вялікую канцэртную пляцоўку. Вага заяўленага сцэнічнага абсталявання з гукам і святлом - 55 тон. Дапоўняць сцэнаграфію вялізныя экраны. Дарэчы, яны стануць адным з асноўных элементаў інтэрактыўнага шоу. Прыемны бонус і для фан-зоны - свайго куміра можна будзе разгледзець з усіх ракурсаў. Максімальна наблізіцца да артыста можна будзе дзякуючы выступу сцэны, так званаму языку, які ўсталююць па перыметры фан-зоны.

Дарэчы, брытанскі спявак адзін з самых патрабавальных. У райдары 280 рушнікоў, 6 вогнетушыцеляў, 50 кілаграмаў лёду. Акрамя гэтага, неабходныя 3 асабістыя грымёркі, 6 пакояў для персаналу і 5 офісаў, 6 повараў і 6 целаахоўнікаў. Суправаджаць артыста ў туры будуць 120 чалавек. Нягледзячы на капрызы артыста, музычныя крытыкі пацвярджаюць, што шоу музыканта адно з самых відовішчных у поп-індустрыі за апошнія 5 гадоў.