Знаходжанне ў Ізраілі Мікіты Аляксеева стала па-сапраўднаму сонечным

13 апреля 2018
У рамках свайго прома-тура спявак паспеў даць замежнай прэсе некалькі дзясяткаў інтэрв'ю, выступіць на цэнтральнай плошчы Тэль-Авіва, загадаць жаданне ля Сцяны Плачу і пасадзіць дрэва. Чаму для артыста гэтая паездка стала асаблівай і вельмі асабістай, раскажа Вікторыя Касянюк.

Азербайджан, Эстонія, Літва, Ізраіль, Галандыя, Іспанія і Малдова. Усяго шэсць краін увайшлі ў прома-тур Aляксеева. У Тэль-Авіў спявак прыехаў, каб пагутарыць з прэсай, пазнаёміцца з удзельнікамі з іншых краін і выступіць на прэ-паці "Ізраіль кліча". Гэтая паездка - асаблівая для Мікіты. Тут жыве яго бацька, якога спявак ніколі не бачыў.

У праграме мерапрыемства - прэс-канферэнцыя на прыродзе, пасадка дрэў і паездка ў Іерусалім. ALEKSEEV перш за ўсё адправіўся да Сцяны Плачу, дзе пакінуў запіску з жаданнем. Аднак што загадаў спявак, даведацца не атрымалася. Інакш не спраўдзіцца.

Кульмінацыяй і галоўнай падзеяй прэ-паці стаў вялікі канцэрт пад адкрытым небам. Больш за 20 тысяч чалавек прыйшлі ўбачыць канкурсантаў з 25 краін.

Сёння Аляксееў паляцеў у Амстэрдам, дзе ён выступіць на самай вялікай прэ-паці "Еўрабачання". На канцэрт у Нідэрландах з'язджаюцца сотні журналістаў і еўрафанаў. Гэтае мерапрыемства лічыцца маленькай рэпетыцыяй "Еўрабачання", выступленне на якім можа кардынальна змяніць букмекерскія прагнозы.