У Баварыі высвятляюць прычыны буйной чыгуначнай катастрофы

8 мая 2018

Паводле звестак нямецкіх СМІ, пасажырскі састаў на высокай хуткасці ўрэзаўся ў грузавы цягнік, які стаяў. 2 чалавекі загінулі, больш чым 10 пацярпелі. Сярод папярэдніх версій таго, як цягнікі апынуліся на адным пуці, - чалавечы фактар (машыніст мог праехаць на чырвоны сігнал), а таксама тэхнічная няспраўнасць (камп’ютар мог з-за збою не перавесці своечасова стрэлку на пуцях).