Свята ежы і фальклору: у Іванаўскім раёне дванаццаты раз прайшоў фестываль "Мотальскія прысмакі"

15 августа 2023

Духмяна, смачна, з народнымі песнямі і танцамі - у Іванаўскім раёне дванаццаты раз прайшоў фестываль "Мотальскія прысмакі". Па традыцыі самыя смачныя дэлікатэсы тут - удзельнікі імкнуцца здзівіць гасцей самымі незвычайнымі стравамі. Мёд, розныя напоі, дамашняя выпечка, стравы з рыбы і мяса, нават гусак у капелюшы. З яго мяса, дарэчы, была прыгатавана каўбаса. Такую можна пакаштаваць толькі ў мясцовай жыхаркі Галіны Кульбеды.

На свяце ежы і фальклору сваю культуру паказалі 10 дыяспар. Усяго ж у  Беларусі зараз пражываюць прадстаўнікі 150 нацыянальнасцяў.  

Фестываль ужо стаў брэндам не толькі Іванаўскага раёна, а ўсёй краіны. Кожны раз сюды прыязджаюць тысячы гасцей, у тым ліку і ганаровыя. Наступны раз наведаць "Мотальскія прысмакі" можна будзе ў 2025 годзе - гэтае свята праводзяць раз у два гады.