Апошні дзень прыёму заявак для ўдзелу ў нацыянальным адборы на дзіцячае "Еўрабачанне"

30 июня 2017

Арганізатарам праекта з'яўляецца Белтэлерадыёкампанія як адзіны ў нашай краіне прадстаўнік Еўрапейскага вяшчальнага саюза. Бандэролі чакаюцца па адрасе Мінск, Макаёнка 9. Да ўдзелу запрашаюцца юныя выканаўцы ад 9 да 14 гадоў. Песня павінна гучаць на беларускай, рускай мовах. Дапушчаецца выкарыстанне замежнай, але не больш як 40% аб'ёму тэксту.

Больш падрабязна з палажэннем адбору можна азнаёміцца на нашым сайце tvr.by у раздзеле "Спецпраекты".

Прэтэндэнты будуць запрошаны на праслухоўванне. Па яго выніках прафесійнае журы вызначыць ад 7до 10 канкурсантаў для ўдзелу ў фінале, які адбудзецца не пазней 16 верасня. Нагадаем, пераможца праекта прадставіць Беларусь на дзіцячым "Еўрабачанні" 26 лістапада ў Тбілісі.