"Незабыты подзвіг". Марат Казей

16 июня 2019
Агенцтва тэлевізійных навін прапануе дакументальны праект "Незабыты подзвіг". Гэта серыя фільмаў аб дзецях вайны, якія з дарослымі на роўных змагаліся за мірную і незалежную Беларусь. 

Аўтары праекта правялі ўласнае расследаванне, прайшлі дарогамі герояў і пабывалі на месцах іх гібелі. На свае вочы ўбачылі гістарычныя дакументы, пачулі меркаванні відавочцаў і  адказалі на пытанні: а ці быў подзвіг? І колькі іх - беларускіх дзяцей, якія, можа, і не атрымалі высокіх узнагарод, але пакінулі гераічны след у гісторыі? 

Новая серыя - пра Марата Казея, 12-гадовага беларуса, Героя Савецкага Саюза. Усе пастановачныя сцэны заснаваныя на рэальных падзеях.