Партрэт Уладзіміра Мулявіна выставіць на аўкцыёне Нікас Сафронаў

5 мая 2014

Партрэт Уладзіміра Мулявіна сёння выставіць на аўкцыёне Нікас Сафронаў. Модны маскоўскі мастак прыбыў у Мінск напярэдадні, каб прыняць удзел у публічным распродажы сваіх прац.


З малатка разыдуцца партрэты, а таксама карціны, напісаныя аўтарскай тэхнікай dream vision - сон на яву, якая спалучае элементы імпрэсіянізму, экспрэсіянізму і рэалізму. Больш чым за 20 твораў Сафронава будуць змагацца калекцыянеры як з Беларусі, так і з іншых краін. Мінімальная стартавая цана карціны 5 тысяч еўра. Самыя дарагія палотны Венецыя ў стылі імпрэсіяністаў і Сонечная раніца дзесьці ў Еўропе.


Аўкцыён такога маштабу пройдзе ў Беларусі ўпершыню. Многія мінчане ўжо знаёмыя з лотамі - карціны Нікаса Сафронава да гэтага моманту выстаўляліся ў сталічнай галерэі Міхаіла Савіцкага.