Паўсотні юных вакалістаў сабраў конкурс выканаўцаў эстраднай песні "Халі-Хало"

20 ноября 2017

Паўсотні юных вакалістаў сабраў у Наваполацку конкурс выканаўцаў эстраднай песні "Халі-Хало". Сёлета ў музычным спаборніцтве прынялі ўдзел дзеці з сямі краін. Лепшыя галасы міжнароднае журы выбірала ў трох узроставых катэгорыях. Самым юным выканаўцам па 8 гадоў. Усяго ж на ўдзел у конкурсе было пададзена больш за 100 заявак.

Уладальнікам Гран-пры міжнароднага конкурсу стаў мінчанін Мікіта Бялько. Ён атрымаў прафесійны мікрафон. Адзначым, конкурсу ўжо больш за 20 гадоў. Для многіх таленавітых выканаўцаў менавіта наваполацкая сцэна стала пачаткам зорнага шляху.