Полацк слухае Рэквіем у Рыме

25 апреля 2014

Гэта, мабыць, сапраўды той выпадак, калі лепш не глядзець, а слухаць. Як і наш наступны матэрыял з Полацка. У сценах Сафійскага сабора гучыць Рэквіем у Рыме. У маштабным міжнародным праекце задзейнічаны ўсе музычныя калектывы Белтэлерадыёкампаніі.


Расказвае Вольга Маслоўская. Музыканты з шасці краін гэтай вясной іграюць у Полацку. Такая спецыфіка Фестывалю старажытнай і сучаснай камернай музыкі - ён доўжыцца ўсю вясну.


Незвычайны не толькі фармат, але і месца правядзення. Класіку іграюць у сценах Сафійскага cобора.


У 27-ым фестывалі камернай музыкі ўсяго 7 выступленняў. Але кожнае - эксклюзіўны падарунак знаўцам музыкі.


Сёння ў Сафійскім cаборы - вялікая прэм'ера. Глорыя Бруні - оперная спявачка і кампазітар з Германіі разам з акадэмічным хорам і сімфанічным аркестрам Белтэлерадыёкампаніі прапануе публіцы свой першы аўтарскі твор - Рэквіем у Рыме. Ён напісаны па заказе Ватыкана і апавядае аб апошніх днях зямнога жыцця Ісуса Хрыста.


Выкананнем Рэквіема ў гэтыя дні музыканты ўспамінаюць трагедыю ў Чарнобылі. У творы - журботнасць, але і вера ў лепшае. За дырыжорскім пультам - Вільгельм Кайтэль. Заснавальнік Мінск-опера, з аркестрам Белтэлерадыёкампаніі нямецкі спецыяліст працуе тры гады.


Музычны калектыў працуе не толькі са знакамітымі кампазітарамі. Творы пяці маладых аўтараў - выпускнікоў Беларускай акадэміі мастацтваў - хутка прагучаць у выкананні аркестра Белтэлерадыёкампаніі.