У Мінску адкрываецца фотавыстава, прысвечаная 70-годдзю ўтварэння ААН

23 октября 2015

У Мінску сёння ўрачыста адкрыецца фотавыстава, прысвечаная 70-годдзю ўтварэння ААН і ўдзелу Беларусі ў працы гэтай арганізацыі. Экспазіцыя размесціцца ў будынку Міністэрства замежных спраў.

Дзмітрый Мірончык, начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі: "У цырымоніі адкрыцця прымуць удзел кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Беларусі Уладзімір Макей, прадстаўнік ААН у Рэспубліцы Беларусь Санака Самарасінха і прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу, акрэдытаванага ў Беларусі. Таксама ў МЗС пройдзе цырымонія памятнага гашэння юбілейнай паштовай маркі "70 гадоў ААН", выпушчанай Рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам паштовай сувязі "Белпошта" сумесна з Міністэрствам замежных спраў Беларусі".

Акрамя таго, увазе ўдзельнікаў будуць прапанаваныя работы фіналістаў Рэспубліканскага конкурсу дзіцячага малюнка "ААН вачамі дзяцей", які праводзіў Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі сумесна з МЗС Беларусі.