Падведзены вынікі міжнароднага конкурсу выяўленчага мастацтва "Красавік"

7 мая 2017

Дзяржаўны мастацкі каледж імя Глебава падвёў вынікі міжнароднага дзіцяча-юнацкага конкурсу выяўленчага мастацтва "Красавік". Сёлета ў ім удзельнічалі больш за 500 чалавек з 10-ці краін. Юныя таленты прадэманстравалі работы ў самых розных напрамках: жывапіс і скульптура, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва і графіка. Вынікі конкурсу падвялі ў Нацыянальнай бібліятэцы. Прызы дасталіся не толькі пераможцам, кожны з удзельнікаў атрымаў памятны падарунак.

Сёлета юным мастакам было няпроста. Яны павінны былі стварыць прысвячэнне 500-годдзю беларускага кнігадрукавання і Францыску Скарыну.