Сельгасарганізацыі Мінскай вобласці ўцягваюцца ў масавае жніво

3 августа 2017

Найбольш актыўныя - Слуцкі, Капыльскі, Нясвіжскі раёны. Не на шмат адстаюць Барысаўскі і Пухавіцкі. На сёння агульны каравай цэнтральнага рэгіёна перавысіў адзнаку ў 200 000 тон збожжавых. Пры гэтым сярэдняя ўраджайнасць - 35 цэнтнераў з гектара. Усё збожжа паступае ў зернесушыльныя комплексы - тут тэхніка працуе амаль у кругласутачным рэжыме. Прынцып адзін - ніякіх страт. Асаблівая ўвага харчовай пшаніцы - гэта будучы хлеб на прылаўках магазінаў.

Усяго гэтым летам на палях Мінскай вобласці працуюць больш за 2 000 камбайнаў. Адначасова заканчваецца і другі ўкос травяністых кармоў.