Пераможцаў выставы-конкурсу "Калядная зорка" ўзнагародзілі ў сталіцы

4 января 2017

Ёлачныя цацкі, арт-аб'екты, выцінанкі і сувеніры з падручных сродкаў. Сёння ў сталіцы ўзнагародзілі пераможцаў выставы-конкурсу «Калядная зорка».  Удзельнікі (а гэта каля 10-ці тысяч дзяцей і педагогаў дадатковай адукацыі) прадэманстравалі творчыя  работы, тэма якіх - навагоднія і калядныя матывы. У выніку пераможцамі сталі 30 чалавек. Яшчэ паўсотні атрымалі ўзнагароды і дыпломы ў 12-ці розных намінацыях.

Выстава-конкурс «Калядная зорка» праводзілася  дваццаты раз. Убачыць  работы юных беларусаў можна да 8 студзеня ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.