Пераможцаў 17-х маладзёжных Дэльфійскіх гульняў краін СНД віншавалі ў Жылічах

22 декабря 2023

Чатыры залатыя медалі, адзін сярэбраны, два бронзавыя, плюс два спецыяльныя дыпломы. Пераможцаў 17-х маладзёжных Дэльфійскіх гульняў краін СНД віншавалі ў Жылічах. Творчая моладзь Беларусі па колькасці і якасці заваяваных узнагарод перавысіла вынікі мінулых гадоў. Прызёрам уручылі памятныя падарункі.

Дэльфійскія гульні - важны творчы форум, дзе маладыя людзі да 25 гадоў могуць паказаць свае таленты. Беларусь на конкурсе ў Бішкеку прадставілі 17 чалавек у 9 намінацыях.