Пераможцам народнага шоу "Я магу!" стала віцебская група INFINITY

1 мая 2015

У Мінску ў Палацы спорту адбыўся вялікі фінал буйнамаштабнага праекта Белтэлерадыёкампаніі - народнага шоу "Я магу!". Галоўная інтрыга вырашылася позна вечарам у прамым эфіры тэлеканалаў "Беларусь 1" і спадарожнікавага "Беларусь 24". 

Пераможцам шоу стала група  INFINITY, яна набрала 30 017 галасоў. Усяго ў галасаванні прынялі ўдзел 119 138 чалавек. Трыумфатар атрымаў аўтамабіль GEELY EX7 і грашовы прыз.