У сталічнай гімназіі № 1 сёння прайшла творчая сустрэча з Мікалаем Чаргінцом

25 апреля 2019

У сталічнай гімназіі № 1 імя Францыска Скарыны сёння прайшла творчая сустрэча са старшынёй Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалаем Чаргінцом. Навучэнцы змаглі даведацца цікавыя факты з жыцця вядомага пісьменніка, як кажуць, з першых вуснаў, абмеркаваць ролю кнігі ў жыцці чалавека і ўласнае стаўленне грамадскага дзеяча да падзей, якія адбываюцца ў свеце.

Такія сустрэчы ў графіку Мікалая Чаргінца не рэдкасць. Акрамя цікавай размовы з навучэнцамі гімназіі ён па традыцыі правёў прэзентацыю новых кніг пісьменнікаў нашай краіны.