Персанальная выстава Кірыла Мельніка адкрылася ў галерэі "Універсітэт культуры"

1 августа 2019
Персанальная выстава мастака і мастацтвазнаўца Кірыла Мельніка адкрылася ў галерэі "Універсітэт культуры". Выпускнік вучылішча імя Глебава піша ў рэалістычнай манеры. У экспазіцыі "Жывапіс - шлях пазнання" паказаныя разнапланавыя работы майстра: пейзажы, партрэты, бытавыя карціны і графічныя лісты. У агульнай складанасці  гэта 40 палотнаў, як творы, створаныя аўтарам у 90-х, так і работы 2019 года.

Кірыл Мельнік актыўна выстаўляецца ў Беларусі. Гэта ўжо дзявятая персанальная экспазіцыя аўтара. Палотны майстра таксама знаходзяцца ў прыватных зборах Расіі, Германіі і Амерыкі.