Парк маладзёжных субкультур плануюць стварыць у Мінску

10 июня 2014

Паводле слоў першага сакратара Мінскага гарадскога камітэта БРСМ Юрыя Чачукевіча, прыкладна 10% сталічнай моладзі - удзельнікі субкультурных рухаў. Нягледзячы на гэта, арганізаваных месцаў для заняткаў вулічным спортам у сталіцы амаль няма. Уласна, таму і ўзнікла ідэя абсталяваць у кожным раёне сталіцы пляцоўкі для трэніровак паркурыстаў, варкаўтараў і скейтбардыстаў.