Парк каменных скульптур з'явіцца ў Гродне

5 августа 2014
Пад адкрытым небам збяруць экспазіцыю статуй з граніту, мармуру і нават звычайных валуноў з поля. Работы для парку зараз робяць майстры на рэспубліканскім пленэры разьбяроў па камені, які да канца месяца праходзіць пад Гроднам. Для будучай выставы працуюць і прызнаныя мастакі, і нядаўнія выпускнікі беларускай Акадэміі мастацтваў.
Гэта ўжо другі падобны пленэр каменных майстроў. Вынікі першага з мінулага года выстаўленыя ў скверах, парках і новых жылых мікрараёнах Гродна.