Для выздараўлення пацыентаў з пацверджаным дыягназам COVID-19 асабліа важная кіслародная падтрымка

27 сентября 2021
Паводле інфармацыі медыкаў, сітуацыя з захворваннем у Беларусі пад кантролем. За суткі зарэгістраваны 1 946 пацыентаў з COVID-19. 

Для выздараўлення пацыентаў з пацверджаным дыягназам асабліва важная кіслародная падтрымка. У кожнай бальніцы краіны ёсць неабходная колькасць стацыянарных пунктаў размеркавання О2. Сам жа кісларод захоўваецца ў газіфікатарах, размешчаных на спецыяльных станцыях. 

Пра тое, як ажыццяўляецца рэспіраторная падтрымка пацыентаў, раскажа Святлана Чарнова. 

Гэта аўтаматычная станцыя размеркавання кіслароду 6-й бальніцы.  Жыццёва важны для пацыентаў з кавіднай пнеўманіяй газ захоўваецца ў газіфікатарах на 1,5 і 3 тоны пры тэмпературы мінус 180 градусаў у вадкім выглядзе. Пры дапамозе цеплаабменніка кісларод мяняе свой агрэгатны стан і ўжо ў газападобным выглядзе паступае непасрэдна пацыентам. Для забеспячэння бесперабойнай падачы кіслароду ёсць рэзервовая газабалонная станцыя.


Аўтаматычныя станцыі размеркавання кіслароду


Прадугледжана ўсё. Калі заканчваецца кісларод на адной "батарэі", пачынае працаваць другая. Таксама тут напаўняюць і малыя пяцілітровыя балоны. Яны патрэбныя для рэанімабіляў, а таксама  для транспарціроўкі асабліва цяжкіх пацыентаў паміж карпусамі або палатамі. Усё пад кантролем - тут кругласутачна дзяжураць спецыялісты "Медтэхнацэнтра". Яны і ажыццяўляюць мантаж станцый пад ключ. 

Для аказання рэспіраторнай падтрымкі пацыентам распрацавана і мабільная стойка падачы кіслароду. Яна асабліва неабходная ў выпадках, калі аператыўна правесці разводку размеркавання О2 не ўяўляецца магчымым. Стойка выпускаецца з першай хвалі COVID-19. Зараз яна ўдасканалена і вытрымлівае крытычны ціск. У бальніцы адгружана каля 300 адзінак. 

Мабільны блок падачы кіслароду падключаецца да балона, канцэнтратара або стацыянарнага пункта размеркавання О2.  Прызначаны для адначасовага падключэння да сістэмы ад аднаго да шасці пацыентаў. Забяспечвае падачу да 15-ці літраў за хвіліну.


Апарат ШВЛ беларускай вытворчасці


Прадпрыемства распрацавала і новы апарат ШВЛ. Ён будзе выпускацца  двух відаў: бестурбінны (з сілкаваннем ад электрасеткі) і турбінны (на аўтаномным энергазабеспячэнні). Прадугледжаны інтэлектуальны рэжым працы, ШВЛ падладзіцца пад пацыента, яго параметры і  сфарміруе свой рабочы працэс. Распрацоўка ўжо знаходзіцца на этапе рэгістрацыі.