Адборачныя туры на дзіцячы і дарослы конкурсы "Славянскага базару" праходзяць у Брэсце

7 декабря 2018

Учора ўдзельнікаў выбіралі ў Віцебску. Там выступіла больш як пяцьдзясят прадстаўнікоў усіх раёнаў вобласці. Удзельнікі выканалі па дзве песні. У журы - кампазітары, кіраўнікі ўстаноў культуры, прадзюсары.

Глеб Лапіцкі, дырэктар Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску": "Сёлета ў нас другое аддзяленне ў дарослым конкурсе - гэта будзе "Сусветны хіт". І сусветны хіт будзе выконвацца ў фармаце шоу. Гэта будзе пастаноўка шоу-балета. Якраз гэта той фармат, якім славіцца наш дзіцячы конкурс, які праходзіць у фармаце шоу-праграмы. І мы крок наперад крыху робім і ў дарослым конкурсе".

Адборачныя туры на музычныя конкурсы ўжо адбыліся ў Мексіцы, Калумбіі, на Кубе і ў Грузіі. XXVIII "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 11 па 15 ліпеня.