Аркестр Узброеных сіл Беларусі выступіў у Пекіне

27 апреля 2018

Упершыню на кітайскай зямлі! Аркестр Узброеных сіл Беларусі разам з лепшымі ваеннымі музыкантамі з краін Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва выступіў у Пекіне на фестывалі "Трубы свету". А затым сапраўднае музычнае свята разгарнулася ў пасольстве нашай краіны. Яго прымеркавалі да Года турызму Беларусі ў Кітаі. А таму і галоўным сюрпрызам для гасцей стала песня на кітайскай мове. Дарэчы, у рэпертуары аркестра такіх некалькі.

Заслужаны калектыў пасля выступлення ў Кітаі чакае насычаная праграма. Музыканты паедуць на міжнародны фестываль у Францыю, запланаваны канцэрты ў Германіі і Польшчы.