Моладзевая зборная Беларусі па хакеі ўступіла аднагодкам з Германіі

14 декабря 2018

Моладзевая зборная Беларусі па хакеі не парадавала балельшчыкаў. Напярэдадні каманда ўступіла аднагодкам з Германіі 1:5 на чэмпіянаце свету ў першым дывізіёне групы А. Для каманды Дзмітрыя Краўчанкі гэта паражэнне стала першым на турніры, няўдача сур'ёзна ўскладніла задачу выйсці ў элітны дывізіён. Зараз не ўсё залежыць ад беларусаў, у заключным паядынку ў суботу неабходна перамагаць Латвію ў асноўны час і спадзявацца, што немцы ўступяць Францыі. У наймацнейшы дывізіён выйдзе толькі пераможца групы.