Вызначыліся 10 фіналістаў нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне-2019"

4 февраля 2019

Многія выканаўцы сёння накіравалася на Макаёнка, 9. У Белтэлерадыёкампаніі адбылося праслухоўванне канкурсантаў на "Еўрабачанне". Ад хіта пра бульбу пад баян да лірычнай балады ад шведскага музыканта. Сацыяльныя сеткі і фан-сайты запоўнілі навіны з хэштэгам #evrovision. Выканаць свае кампазіцыі ў галоўным медыяхолдынгу сабраліся не толькі айчынныя, але і замежныя артысты. Па выніках праслухоўвання фокус-група вызначыла фіналістаў праекта, якія і прадоўжаць барацьбу за музычную пуцёўку на конкурс у Тэль-Авіў. Імёны шчасліўчыкаў, а таксама закуліссе нацыянальнага адбору ў рэпартажы Іны Пілевіч.

Пра Беларусь на розных мовах. Сёлетні нацыянальны адбор на "Еўрабачанне" самы інтэрнацыянальны ў гісторыі праекта. Прадставіць нашу краіну на конкурсе выказалі жаданне артысты з 16 краін. У Мінск выканаць свой хіт прыляцелі выканаўцы з Італіі, Вялікабрытаніі, Швецыі, Расіі, Іспаніі.

Карлас Коста, удзельнік нацыянальнага адбору на конкурс "Еўрабачанне-2019" (Партугалія): "Калі самалёт прызямліўся ў Мінску, я ўбачыў снег упершыню ў жыцці. Яго немагчыма ўбачыць у Партугаліі. Хаця б таму мне варта было сюды прыехаць!"

"Еўрабачанню" не толькі ўсе нацыянальнасці, але і ўзросты пакорлівыя. Паўло Лашанчук з Украіны ў свае 60 напісаў адразу 26 варыянтаў оды міжнароднаму тэлешоу.

Сярод прэтэндэнтаў на музычную пуцёўку ў Тэль-Авіў і ветэраны нацыянальнага адбору - тыя, хто зрабіў сабе імя дзякуючы эфірам у рэйтынгавым шоу. Удзел у конкурсе для многіх - выдатная магчымасць раскруціць сваю новую кампазіцыю. Афіцыйны сайт медыяхолдынга tvr.by па традыцыі вёў прамую трансляцыю праслухоўвання, за якой сачылі еўрафаны па ўсім свеце.

113 заявак на ацэнку фокус-групе. У яе ўвайшлі 11 экспертаў. Гэта музыканты, кампазітары, аранжыроўшчыкі, педагогі па вакале, прадзюсары, шоумены і прадстаўнікі нашай краіны на "Еўрабачанні". Кожнага ўдзельніка выслухалі ад першай да апошняй ноты.

Вольга Уронская, спявачка, член журы нацыянальнага адбору на конкурс "Еўрабачанне-2019": "У многіх артыстаў добрыя канцэртныя песні, ёсць добрыя канцэртныя артысты, але не конкурсныя. А мне патрэбны конкурсны чалавек, ад выканання якога - вакалу, песні - у мяне пойдуць мурашкі".

Герман, спявак, член журы нацыянальнага адбору на конкурс "Еўрабачанне-2019": "Папасці ў ноты, папасці ў рытм - гэта база, якая павінна быць. Далей ужо павінны быць рэчы невербальныя - хочацца апладзіраваць гэтаму ўдзельніку. Хочацца, каб ён спяваў нешта яшчэ. Чагосьці хочацца цікавага, чаго не было ў мінулыя гады".

Па выніках праслухоўвання фокус-група вызначыла дзясятку фіналістаў праекта. Менавіта яны прадоўжаць барацьбу за права прадставіць Беларусь на "Еўрабачанні". Наш дэлегат на конкурсе будзе вызначаны па выніках жывога тэлевізійнага выступлення. Дата фіналу будзе аб'яўлена заўтра.

На фінішную прамую папулярнага праекта выйшлі:

1. Michael Soul, "Humanize"

2. Ева Коган, "Run"

3. ЗЕНА, "Like it"

4. Алёна Гарбачова, "Can we dream"

5. КейСі, "No Love Lost"

6. BLGN & Mirex, "Champion"

7. Sebastian Roos, "Never Getting Close"

8. NAPOLI, "Let it go"

9. Гурт "Аўра", "Чаравала"

10. Гурт  "PROвокация", "Running Away From The Sun" 

Ужо заўтра фіналісты вызначацца, у якім парадку выходзіць на сцэну. У Белтэлерадыёкампаніі ў 11:00 пачнецца жараб'ёўка выступленняў. Таксама канкурсанты пазнаёмяцца з камандай, якая зоймецца падрыхтоўкай выніковага гала-канцэрта да эфіру.