Беларуская лёгкаатлетка пакінула п'едэстал чэмпіянату Еўропы

23 июля 2017

Пра ўчынак апраўднага патрыёта. Беларуская лёгкаатлетка Віялета Скварцова пакінула п'едэстал чэмпіянату Еўропы з-за таго, што зайграў чужы гімн.

Беларуска выйграла чэмпіянат Еўропы сярод юніёраў у італьянскім горадзе Грасета ў трайным скачку. Азмрочылі трыумф спартсменкі арганізатары. Падчас цырымоніі ўзнагароджання замест гімна Беларусі прагучаў гімн Босніі і Герцагавіны. Вядома, падобная сітуацыя для атлета - нечаканасць. Але Скварцова не проста сышла з п'едэстала, нягледзячы на магчымую пагрозу дыскваліфікацыі. Каб даведацца што ў тыя хвіліны адчувала Віялета, мы звязаліся з ёй (па тэлефоне).

І што думае наконт гэтага старшыня Федэрацыі лёгкай атлетыкі Вадзім Дзявятоўскі, даведаемсся зараз. Ён таксама на сувязі з "Галоўным эфірам".

Італьянскі бок, разумеючы, што беларуская дэлегацыя можа падаць пратэст, адразу ж прынес свае выбачэнні. Арганізатары прапанавалі правесці цырымонію ўзнагароджання паўторна. У выніку Скварцова атрымала золата чэмпіянату пад гукі афіцыйнага гімна Беларусі. Дарэчы, беларускія юніёры да 20 гадоў даволі паспяхова выступілі на кантынентальным форуме. Менавіта з імі звязаныя надзеі на будучыя поспехі нацыянальнай каманды.